TOK | TALK Беларусь

TOK | TALK Беларусь

By Наша НіваNewsPolitics
Download on the App Store

TOK | TALK Беларусь episodes

  • ЛЯВОН ХАЛАТРАН – пра Калеснікаву, сакрэты штаба Бабарыкі, Васкрасенскага і «хімію»

    Лявон Халатран — колішні кіраўнік руін-бара ОК16, экс-палітвязень, якога затрымалі на другі дзень пасля выбараў за тое, што валанцёрыў у штабе Бабарыкі. Пасля паўгода ў СІЗА Лявону прысудзілі два гады «хіміі», адбываць адправілі ў Сушкі.
    Гэтае інтэрв’ю дае поўнае ўяўленне пра тое, што такое «хімія» ў Беларусі: як выглядае побыт, як ставяцца да палітвязняў наглядчыкі, колькі плацяць за працу і якую працу даводзіцца рабіць. Аповед Халатрана месцамі больш нагадвае стэндап, а не класічнае інтэрв’ю, але Лявон перакананы, што без гумару ўспрымаць рэчаіснасць немагчыма.
    Апроч таго, Лявон распавядае пра закуліссе працы штаба Бабарыкі, да якога ён далучыўся пасля званка Марыі Калеснікавай праз пару гадзін пасля таго, як Віктар Бабарыка публічна абвясціў пра намер балатавацца. Апісвае Марыю, выказваецца пра Васкрасенскага і з вялікай любоўю і болем распавядае пра Беларусь і Арменію. (І чаму ў апошняй усё яшчэ горш, чым у Беларусі.)

    1 hr 49 min
  • ВАЛЕРЫЙ КАВАЛЕЎСКІ – пра Віктара Лукашэнку, Савіных, КДБ, Саннікава, Пазняка і Латушку

    У біяграфіі Валерыя Кавалеўскага, сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, шмат цікавых фактаў. Вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам, працаваў у МЗС, пасля выбараў 2010-га трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава, а ў 2020-м кінуў працу мары ў Сусветным банку і сышоў у каманду Ціханоўскай.

    У вялікай гутарцы ТОК мы распытваем Валерыя пра стасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ. Абмяркоўваем, чаму Анатоль Лябедзька далучыўся да каманды Ціханоўскай, а Зянон Пазняк і Андрэй Саннікаў стаяць у апазіцыі, чаму адкалоліся Цапкалы. Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам? Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай? Як вызваліць палізвязняў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у нашым відэа.

    1 hr 22 min
  • Выбітная аўтарка СВЯТЛАНА КУРС: Пуцін — крыса і развал Расіі. Пратэсты 1990-х у Беларусі, багема і алкаголь

    Святлана Курс, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Ева Вежнавец, — адна з найярчэйшых пісьменніц сучаснасці. Яе твор «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м і летась атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў беларускай літаратуры — прэмію Ежы Гедройця, нібы глыбокі калодзеж. Зазірнуўшы ў яго, можна пабачыць душу беларускай вёскі, з яе рамантызмам і паталогіямі. Ды і піша Святлана пра тое, што добра ведае, бо сама вырасла ў вёсцы.
    Святлана Курс — значная асоба і ў беларускім руху, куды яна трапіла ў 1990-х. Яна добра памятае тую атмасферу свабоды і ўсёдазволенасці, што панавала ў Менску, багемныя вечарыны і гулянні, якія былі часткай будзёнасці інтэлектуальных колаў. Памятае яна і як гэтую свабоду забіралі: 1996 год яна называе забытым 2020-м.
    У новым выпуску ТОК мы гаворым са Святланай пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, менскую багему, згадваем ужо легендаў — Сыса і Анемпадыстава. Размаўляем аб найважнейшых акцыях пратэсту 1990-х і як паводзілі сябе сілавікі тады. Разважаем пра імперыю Пуціна, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і да чаго можа прывесці вайна з Украінай. Згадваем некалькі яркіх эпізодаў з жыцця Святланы — як праца над творам у каліфарнійскім пасёлку для мільянераў, дзе кожны мае верталёт, і гісторыі, пачутыя ад старых людзей, калі Святлана працавала сацыяльнай работніцай у Варшаве.

    1 hr 29 min
  • ПАВЕЛ ЛІБЕР – пра Цапкалу, Янчэўскага, Добкіна, EPAM і дуэт з Ляўчук

    Павел Лібер — адзін з самых вядомых праграмістаў у Беларусі. Напярэдадні выбараў 2020–га ён сышоў з EPAM пасля 18 гадоў працы на кампанію, каб займацца платформай «Голас». Менавіта сюды беларусы дасылалі фота сваіх бюлетэняў, дзякуючы чаму ўдалося атрымаць доказы масавых фальсіфікацый. Сёння Лібер заняты развіццём платформы «Новая Беларусь», якая ўжо мае больш за 22 000 спамповак. Павел бачыць яе інструментам кансалідацыі і пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці, якая зможа супрацьстаяць лукашэнкаўцам.
    У вялікай гутарцы ТОК мы размаўляем з Паўлам пра будучыню ПВТ і чысткі ў ІТ, як кашмараць за данаты, як працуе сістэма сачэння за беларусамі, аб магчымым блакаванні сацсетак і ютуба ў Беларусі і далучэнні да расійскага інтэрнэту. Гаворым пра ролю ў падзеях 2020-га Мікіты Мікада, Яраслава ЛІхачэўскага і Максіма Баграцова. У размове Лібер тлумачыць, чаму лічыць, што Лукашэнка застанецца і пасля перамогі ва Украіне, апісвае, як бачыць новыя выбары ў Беларусі. Малюе лічбавую Беларусь, якая зможа супрацьстаяць Пуціну і лабіраваць свае інтарэсы. А таксама распавядае пра дуэт з Маргарытай Ляўчук, аўто за $85 000 і чаму айцішнікі ў Беларусі саромеюцца прызнавацца, што яны айцішнікі.

    2 hr
  • АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА – пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і хто возьме ўладу Лукашэнкі

    Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю.
    Цэлых 18 гадоў Анатоль Лябедзька кіраваў апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, аддаўшы кіраванне ёй Мікалаю Казлову толькі ў 2018 годзе.
    Сёння Лябедзька з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па парламецкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе.
    Гэтая вялікая гутарка ТОК дзеліцца на тры асноўныя блокі. Першы – пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года. Другі – пра «старую» апазіцыю, у тым ліку чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфоза Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі. І трэці блок – пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што, калі яе атрымае Мікалай.

    2 hr 10 min
  • Зорка TikTok ГЛЕБ СЯМЁНАЎ – пра сясцёр Груздзевых, жарты з Лукашэнкі і гей-клубы Мінска

    Герой новага выпуска ТОК – зорка TikTok, сувядоўца гумарыстычанага ютуб-шоу «о(б)суждаем» Глеб Сямёнаў. Глеб займаецца палітычнай сатырай, таму героямі яго жартаў становяцца і Лукашэнка з Качанавай, і Ціханоўская з Латушкам, і сёстры Груздзевы. Апошнія, дарэчы, пакрыўдзіўшыся на ўвагу Глеба, заявілі, што навядуць на яго псоту. Але для тыктокера гэта быў падарунак: «Дзякуй, дзяўчаты, я ператвару гэта ў мем!»
    У першым вялікім інтэрв’ю Глеб распавядае пра самых мемных палітыкаў, чаму жарты з Лукашэнкі яму абрыдлі, як і жарты пра дранікі. Кажа пра тое, чаму палітыкам варта зняць фракі і чаму сумуе па «рокерцы» Наталлі Качанавай. Гаворыць пра жыццё ў Рэчыцы, дзе яго ведаў кожны сабака, хэйт і цкаванне. Тлумачыць, чаму палітыка Лукашэнкі такая гамафобная і чаму праца ў гей-клубе – пекла для ахоўніка.

    1 hr 35 min
  • ЛАТУШКА – пра Качанаву, Эйсмант, удар Матолькі, сыход з КР і чаму столькі канфліктаў

    У вялікай гутарцы з Паўлам Латушкам мы размаўляем пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка? Абмяркоўваем, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь».

    Апроч таго, мы шмат гаворым пра дэмакратычныя структуры і які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць? Пытаемся пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. Дазнаемся, чаму адмовіўся праходзіць паліграф.
    У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі.
    00:00 — цытаты
    00:48 — пра Макея
    08:20 — каго шкадуе ў атачэнні Лукашэнкі
    09:37 — пра Качанаву, Эйсмант, Глаза
    15:59 — пра Вальфовіча і Сяргеенку
    19:09 — хто найбольш уплывае на Лукашэнку
    20:43 — навошта Лукашэнку спатрэбілася партыя «Белая Русь»
    23:10 — ці будуць новыя выбары ў Беларусі
    30:16 — што ўяўляе з сябе НАУ сёння і якія вынікі
    42:05 — што дае Кабінет, апроч пасадаў
    43:39 — навошта сёння Каардынацыйная рада
    51:27 — ці быў канфлікт з Вольгай Кавальковай
    53:53 — пра грошы
    54:54 — навошта санкцыі і ўзамен на што Лукашэнка вызваліць палітвязняў
    59:50 — роля Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў у сістэме
    1:02:29 — чаму разышліся шляхі з Анатолем Котавым і Паўлам Вусавым
    1:04:22 — пра Пазняка
    1:05:57 — чаму экс-следчая Святлана Хілько пляжыць апазіцыю
    1:09:34 — пра Валерыя Цапкалу
    1:12:12 — пра адносіны з Франакам Вячоркам
    1:13:48 — чаму адмовіўся праходзіць паліграф
    1:14:13 — ці памірыўся з Антонам Матолькам
    1:15:20 — чаму Сахашчык — падарунак для дэмсілаў
    1:16:51 — стыль Ціханоўскай як кіраўніцы
    1:19:36 — ці быў страйк Купалаўскага памылкай
    1:22:28 — пра Вольгу Няфёдаву, якая стала на чале Купалаўскага пасля пратэстаў
    1:24:07 — любімы спектакль Купалаўскага і пра што марыць
    1:26:21 — як з супрацоўнікамі МЗС уцякаў ад міліцыянтаў
    1:29:10 — пра стрыечнага брата ў турме, дачку і дом
    1:31:29 — пра стыль і самы дарагі гарнітур
    1:34:02 — Беларусь у ЕС ці ў АДКБ? Дзе купляць газ?
    1:36:58 — як дагрукацца да нейтральнай аўдыторыі

    1 hr 41 min
  • МЕЛКАЗЁРАЎ – бан на алкаголь, сэкс з дзяўчатамі з ціндара, адмова ад расійскага і ці жыццё-маліна

    Мікіта Мелказёраў — самы вядомы інтэрв’юер Беларусі. Яго ютуб-канал «жыццё-маліна» нядаўна адсвяткаваў прыгожы юбілей — 100 выпускаў. Але жыццё самога Мікіты не менш цікавае, чым герояў яго канала.

    Пра дзяцінства ў Хабараўску, бабулю-лукашыстку і бабулю-пуціністку, пра Менск і месцы сілы, пра перыяд, калі дзяўчаты былі як спорт, а пасля з’явілася рэальнае каханне. Пра шапагалізм, філасофію татуіровак, апантанасць авіяцыяй, псіхатэрапію і чаму ўжо 14 гадоў не ўжывае алкаголь. І канечне, закуліссе «жыцця-маліны»: што думае пра Чалага і Пазняка і навошта размаўляць з Кацам і Эйдэльман.
    00:00 — цытаты
    00:41 — пра дзяцінства ў Хабараўску
    04:24 — складаныя стасункі з бацькам
    09:17 — пра маму-кента
    12:20 — пра камунікацыю з бабуляй-лукашысткай і бабуляй-пуціністкай
    15:34 — як паўплывала сям’я
    16:52 — калі зразумеў, што беларус, а не расіянін
    20:27 — пра розніцу паміж беларусамі і расіянамі
    26:13 — пра жыццё ў Масюкоўшчыне
    30:32 — месцы сілы ў Менску
    33:54 — ці перасякаўся з пратэсным Менскам да 2020-га
    37:36 — пра ціндар, 50+ дзяўчат і сэкс
    46:37 — пра сур’ёзныя стасункі і каханне
    50:50 — якія дзяўчаты чапляюць
    53:01 — фемініст ці не
    55:04 — пра псіхатэрапію
    1:00:03 — што думае пра Чалага, Пазняка, Ціханоўскую, Пракоп’ева, Мілінкевіча
    1:06:18 — навошта запрашаць у «жыццё-маліну» Каца і Эйдэльман
    1:10:38 — стаўленне да Зарэцкай
    1:12:00 — чаму больш за 10 гадоў не ўжывае алкаголь
    1:16:49 — пра спорт, «Трыбуну» і Onliner
    1:23:33 — пра заробкі
    1:25:07 — гісторыі татуіровак Мікіты
    1:31:56 — пра апантанасць авіяцыяй
    1:34:52 — пра гардэроб і шапагалізм
    1:40:39 — самыя дарагія красоўкі і жоўтыя кроксы
    1:45:22 — Nike і бомбер на Лукашэнку
    1:49:04 — пра зорную хваробу
    1:52:01 — як выязджаў з Беларусі
    1:55:37 — пра Сашу Івуліна, чыё фота стаіць у профілі
    1:57:41 — чаму жыццё не маліна

    2 hr 1 min

About TOK | TALK Беларусь

From the publisher's feed

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

More shows like TOK | TALK Беларусь

C H I L L by Пожалуй, самая красивая музыка на свете!

C H I L L

152 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Продолжение следует by Продолжение следует

Продолжение следует

59 Listeners

Bellit by Bellit

Bellit

9 Listeners

True Crime на диване by scalped × media

True Crime на диване

55 Listeners

Кніжная Шафа by Наста

Кніжная Шафа

1 Listeners

Праз космас by Цімафей

Праз космас

1 Listeners

Гісторыя на Свабодзе by Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні by Першы Гікаўскі

Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

3 Listeners

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні by Відзік

Відзік - Пра гікаўскае: тэхналогіі і відэагульні

0 Listeners

Зроблена ў Польшчы by Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

0 Listeners